?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

О Ходасевичской усадьбе я уже писал ранее
- Roman Aftanazy. Ходосовичи
- Карта Романа Афтанази
- ХАДАСЕВІЦКАЯ СЯДЗІБА
но эта тема меня продолжает волновать. Тем более, будучи в Рогачеве, мне сообщили что помнят, что недалеко от околицы БЫЛИ какие то остатки былого дома или усадьбы: фундамент, какие то декоративные растения, заросший или заболоченный пруд...
Напомню основные моменты этой истории.
Roman_Aftanazy написал свою статью о усадьбе Ходасевичей в работе Dzieje_rezydencji_na_dawnych_kresach_Rzeczypospolitej (Страчаная спадчына. Менск, Полымя, 1998. ISBN 985-07-0036-X).
Вот она в переводе на беларуский
Сядзіба Хадасевічы (першапачатковая назва Юнцэвічы, Рагачоўскі р-н Гомельскай
вобл.) размяшчалася ўздоўж левага берага Дняпра і належала старажытнаму роду Хадасевічаў.
Фамільная версія звязвае заснаванне роду з князем Іванам Данілавічам з Рурыкаў па прозвішчы Ходас. Аднак Літоўская Метрыка 1528 г. родапачынальнікам Хадасевічаў лічыць менскага памешчыка і ўладальніка вёсак Уланы і Юнцэвічы Ермалая Касінскага (1480-1530 гг.), сына Ходаса (1416 г.). Атрымаўшы ў спадчыну Юнцэвічы, Іван Касінскі перадаў вёску сыну Крыштофу (1590 г.), а потым унуку Бенядзікту (1608 г.), ротмістру войска Пятра Сапегі. У 1664 г. па невядомых абставінах Юнцэвічы выпалі з рук Хадасевічаў і вярнуліся да іх толькі ў 1780 г. як пасаг Бальбіны Залескай, замужняй за Юзафам Хадасевічам. Апошні завяшчаў гэты маёнтак свайму сыну Тэафілу (1789-1861 гг.), які прысвяціў большую частку жыцця сельскагаспадарчай навуцы. За ўдзел у паўстанні 1863 г. сына Тэафіла Хадасевіча Яна (1831- 1884 гг.) царскія ўлады канфіскоўваюць сядзібу, а ўладальніка на 20 гадоў ссылаюць у Сібір.
У 1883 г. Ян Хадасевіч вяртаецца ў Беларусь і адваёўвае права на сваю маёмасць плошчай у 8000 га. Апошнім гаспадаром маёнтка становіцца яго сын Адольф (1861-1936 гг.).
Сядзібу пабудаваў ротмістр каралеўскага войска Юзаф Хадасевіч у 1780-1784 гг.
Сядзібны дом уяўляў адносна невялікі аднапавярховы мураваны будынак на падвальным цокалі, пад вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаўся ўзнятым на ганак чатырохкалонным порцікам. У 1850-ых гг. сціплы дом значна пашыраецца за кошт надбудовы ў сярэдняй частцы тыльнага фасада нізкай мансарды з трохкутным франтонам і гербавым картушам у завершы. Па краях дабаўляюцца кар откія крылы, таксама завершаныя трохкутнымі франтонамі. Уздоўж тыльнага фасада ўстройваецца тэраса. Відавочна, у гэты час змяняецца і выгляд порціка, калоны я кога павялічыліся дзя куючы высокім дыспрапарцыянальным капітэлям, стылізаваным пад іанічны ордэр. Яго трохкутны франтон таксама атрымаў некананічную спрошчаную дробную форму. Адначасова да правага тарца дома дадаецца чатырохвосевае аднапавярховае крыло, падведзенае пад агульны дах. Дэкор плоскасных фасадаў абмяжоўваўся ліштвамі з сандрыкамі простакутных вокнаў і дзвярэй, прафіляваным карнізам і вуглавым рустам.
Перабудова значна закранула і ўнутранае ўстройства дома, які набывае багатую апрацоўку інтэр’ераў. Старая частка дома налічвала на першым паверсе 15 пакояў, звязаных анфіладна толькі ў франтальным радзе з вестыбюлем па цэнтры. Памяшканне па правым баку вестыбюля адводзілася пад кабінет, за ім змяшчалася бібліятэка; па левым - хол з лесвічнай клеткай, апрацаваны пад штучны мармур малы „камінны” салон. З вестыбюля напрамую траплялі ў вялікую працяглую бальную залу з трыма вокнамі-дзвярамі, якія выходзілі на дваровую тэрасу. Вестыбюль быў аформлены ў стылі класіцызму: сцены чляніліся пілястрамі і завяршаліся пр афіля ваным закругленым па вуглах кар нізам; панелі паміж пілястр амі пакрывала зялёная штофная абіўка з раслінным арнаментам; падлогу высцілаў дубовы паркет, выкладзены праменістым узорам. З сафіта з ляпных разетак звісалі дзве латунныя люстры. Зал ацяплялі авальная белакафляная печ і мармуровы камін.
Памяшканне ўпрыгожвалі карціны і фамільныя партрэты, фарфор і серабро. З правага боку да залы далучалася меншая „рыцарская ” са штофнай малінавай абіўкай расліннага арнамента. Абсталяванне яе складала мэбля ў стылі ампір, якая адпавядала колеру абіўкі. Сваю назву зала атрымала з-за размешчанай у ёй калекцыі зброі. З бальнай залы налева ўваход вёў у вялізную сталовую ў пазалочаным тоне з дзвюма кафлянымі печамі і мармуровым камінам. У правым кутку паркавага рада памяшканняў знаходзіўся „паляўнічы” пакой з даволі багатай калекцыяй паляўнічых трафеяў.
Сядзібу абкружаў аграмадны пейзажны парк плошчай каля 40 га, які арганічна пераходзіў у навакольны лес. Да ганка дома і авальнага газона перад ім падводзіла працяглая, высаджаная італьянскай таполяй уязная алея. Па яе баках цягнуліся простакутныя сажалкі, за якімі па правым баку ішлі фальварачныя будынкі, а па левым - тры флігелі. За домам ліпавая алея вяла да капліцы. У сярэдзіне гэтай часткі парку існаваў стаў натуральнага абрысу, густа абсаджаны разнастайнымі дрэвамі і хмызняком. Дзендрасклад парку ўключаў клён чырвоны, ліпу серабрыстую, каштан звычайны і пунцовы, мноства бярозы, італьянскую таполю, елку серабрыстую, лістоўніцу эўрапейскую, шматлікія кусты. (перевод -  Анатоль Кулагін)
Не буду вдаваться в подробности родословной Ходасевичей, скажу только что в одном из польских гербовников, я нашел ее, но, к сожалению, страницы где описывались предки уже в XX веке, были вырваны и найти их не представилось возможности...
Мне не дает покоя - так все же - где была эта усадьба? Ведь не мог Р.Афтанази взять и просто выдумать ее из головы?!
Вот небольшой анализ имеемой информации:
- построена в 1780-84 гг. , однако, с 23 мая 1783 г. по 10 октября 1784 г. в Могилевской губернии проводилось генмежевание земель, том числе и Рогачевского повета. Но в экономических примечаниях к Планам генмежевания ничего не говорится об этой усадьбе и не приводится даже фамилии - Ходасевич...
- нигде, ни в каких списках землевладельцев фамилии Ходасевич нет...
- это однозначно не Турск...
- каплица была в имении Выков, принадлежавшее  дворянину В.К.Выговскому - католику...
- рядом был Идолин, принадлежавший в 1910 г. также Выговскому...
В общем, вопросов много, но главное - а не ошибка ли это Р.Афтанази???
Или все же была такая усадьба где то под Ходосовичами, уж больно много совпадений подтверждаемых воспоминаниями???
Хотелось бы услышать мнение краеведов Рогачева...
И напоследок - сама усадьба. рисунок 1913 г., сделанный последним владельцем Адольфом Ходасевич.
Усадьба Ходасевичей

Latest Month

September 2018
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel