?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Рагачоўская парафія


На думку беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, касцёл у Рагачове быў ужо ў першай палове ХVI ст. У сваёй аповесці «Ладдзя роспачы» ён пісаў: «У той час аб’язджала свае землі літасцівая каралева Бона з роду Сфорца, жонка яго каралеўскае мосці Цыкмуна. Завітала яна і ў свой рагачоўскі замак, якому столькі прывілеяў давала і фундатарам касцёла ў якім была»1).
1) Караткевіч, У. Ладдзя роспачы // Збор твораў у 8 т. — Мінск, 1988. — Т. 5. — С. 134.
Але першыя дакументальныя звесткі пра касцёльныя структуры ў Рагачове адносяцца да 1741 г., калі ў Рагачове была заснавана езуіцкая місія Бабруйскай рэзідэнцыі. Рагачоўская езуіцкая місія існавала да 1750 года. Захаваліся імёны місіянераў-езуітаў. Першым місіянерам у 1741–1742 гг. быў кс. Міхаіл Качаноўскі, які таксама быў місіянерам фундацыі Памарніцкіх на Украіне. У 1742–1743 гг. місіянерам у Рагачове быў кс. Юзаф Красоўскі, у 1743–1744 гг. — кс. Станіслаў Гедройц, у 1744–1747 гг. — кс. Мікалай Грынявіцкі, у 1747–1749 гг. — кс. Казімір Гадлеўскі, у 1749–1750 гг. — кс. Юзаф Сташкевіч.
У 1783 г. у Рагачове быў пабудаваны драўляны касцёл у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Горад стаў цэнтрам Рагачоўскага дэканата. Дэканам у 1810 г. быў кс. Пётр Стажэнскі2).
2) Hierarchia catholica in imperio rossiaco in annum 1810 // Сайт А. А. Бовкало [Электронны рэсурс] — http://www.petergen.com/bovkalo.
Пазней Рагачоўскі дэканат быў аб’яднаны з Быхаўскім дэканатам і стаў называцца Рагачоўска-Быхаўскім (або Быхаўска-Рагачоўскім).
Мураваны касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1911–1913 гадах. У гэты час пробашчам служыў кс. Зыгмунт Хадасоўскі. У той перыяд у рагачоўскай парафіі існавала драўляная капліца св. Яна. Капліца знаходзілася ў вёсцы Дварэц.

Уладзімір Васькоў

Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны
Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата

Latest Month

July 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel