?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сёння ў Варшаве студэнты праграмы ім. К.Каліноўскага па ініцыятыве руху "Беларуская Нацыянальная Памяць» узгадалі памяць нарачонай К.Каліноўскага Марыі Ямант. Анатоль Михнавец распавёў аб жыцьці Марыі і зачытаў ліст Каліноўскага адрасаваны сваёй каханай, ўсе прысутныя прачыталі малітву і паставілі да помніка памятныя зьничы.

Гэтак жа "каліноўцы" наведалі магілы нашых землякоў: Яна Булгака, Тадэвуша Даленгі-Мастовіча і Чэслава Мілаша, якія знайшлі спачын у Варшаве.

Пасля чаго ўдзельнікі накіраваліся ў офіс дзе прайшла прэзентацыя руху "Беларуская Нацыянальная Памяць» на якой так жа «навабранцы» праграмы ім. К.Каліноўскага змаглі атрымаць практычную кансультацыю на тэму «парады адносна навучання і пражывання ў Польшчы» ад Анатоля Михнавца, а ў заключнай частцы Ігар Коктыш выступіў са сваёй апошняй кампазіцыяй «Мой выбар Свабода».

Далее на сайте http://interpolit.net/blogpost4653

Latest Month

June 2018
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel