proliv (proliv) wrote,
proliv
proliv

Творческий конкурс «Золотое перо «Белой Руси» – 2020»

Творческий конкурс для учащихся и рабочей молодежи, а также молодых журналистов в возрасте до 35 лет проводит республиканское общественное объединение «Белая Русь».
Организаторы конкурса «Золотое перо «Белой Руси» – 2020» – РОО «Белая Русь» и Белорусский союз журналистов при поддержке Министерства образования, Министества информации, а также редакции республиканских средств массовой информации.
Тема ­­­­— «Мифы и легенды Беларуси» (белорусские легенды, предания, мифы о стране, реках, озерах, замках и происхождении городов; о мистических и аномальных местах; сказания о необъяснимом и загадочном — творческие размышления на заданную тему).
Подведены итоги конкурса  Гомельского областного этапа.
В числе победителей - представители г. Рогачева и Рогачевского района.
В номинация «Любитель»  за эссе - «Вёска маiх продкаў» первое место заняла Жевнерова Татьяна Михайловна, педагог ГУО «Гимназия г.Рогачева».
В номинации «Учащийся» II место за эссе «Легенда пра чарніцову крыніцу» занял Язепова Дарья, учащаяся ГУО «Журавичская средняя школа имени А.Е.Макаенка».
В номинации «Студент» III место за работу «Мифическое происхождения первых Белорусско-Литовских князей и названия Литва, как наследие белорусского народа» занял Радчиков Павел, студент УО «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины».
Кроме того, как сообщают Новости Рогачева, работа Татьяны Жевнеровой «Вёска маiх продкаў» завоевала I-е место в номинации «Любитель» и на республиканском этапе конкурса!
С разрешения автора публикую эссе победителя:
                                                                            Калі душа шукае Радзімы
                                                                            Ёсць замежжа далёкае,
                                                                            I замежжа ёсць блізкае.
                                                                            Мне ж да скону спрадвечнае,
                                                                            Невымоўнае,
                                                                            Кроўнае,
                                                                            Шлях бярозамі мечаны
                                                                            Ды яшчэ тая рэчанька,
                                                                            Тая рэчанька, што няпоўная...
                                                                                                      А.Пісьмянкоў.
Відаць, толькі з узростам пачынаеш разумець, што з’яўляецца самым дарагім, цікавым, па-сапраўднаму карысным.
Успаміны маленства і назіранні за тым, як іншыя народы берагуць сваю гісторыю, не даюць мне спакою, выклікаюць жаданне даведацца пра вялікія таямніцы, схаваныя ў легендах, паданнях і міфах пра нашы старажытныя  гарады і вёсачкі, незлічоныя рэкі і азёры.
Як кажуць, дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сваякамі. Таму пішу пра вёску маіх продкаў Вуглы, што ў Рагачоўскім раёне. Сённяшнія яе жыхары тлумачаць назву паселішча тым, што знаходзіцца  яно ў куточку трох раёнаў: Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага і Рагачоўскага. І, сапраўды, гэта так.
Але ж па пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя Вуглы вядомы як вёска  Гарадзецкай  воласці  Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1816 года ўладанне пана Макавецкага. З 1858 года ўладанне Хадкевічаў. Згодна перапісу 1897 года ў ёй дзейнічалі школа пісьма, кузня, вінны магазін, вятрак.
Як жа ўзнікла назва роднага куточка ( Вуглы і куточак, ці не дзіўна)? Бо ўсе ведаюць, што раёны – гэта больш пазнейшыя з’явы.
Задаволіць цікаўнасць здолелі мае бабулі. І я даведалася, што сюды, на тэрыторыю сённяшняй вёскі, была выслана батрачка, якая нарадзіла дзіця ад пана Макавецкага.  Вёскі Столпня і Хімы, што належылі пану, былі паблізу, а дзяўчыну саслалі акурат у куточак паміж імі. І хату пабудавалі на вуглу лесу.
Вось яно сапраўднае паходжанне назвы маёй вёскі.
Але кожная гісторыя мае свой працяг. Нарадзіўся ў жанчыны сын Атрох. А пасля замужжа з нейкім чалавекам – другі сын –Аверка. Ад іх і пайшлі два роды маёй вёскі: Атрохавы і Аверкавы. Сем’і былі працавітыя, мнагадзетныя і выхоўвалі дзяцей правільна: у пашане да старэйшых. І зямлю любілі, даглядалі,  а падчас Вялікай Айчыннай вайны абаранялі. На жаль, 58 жыхароў вёскі не вярнуліся ў родныя Вуглы.
Вось, закончыла гісторыю сваёй вёскі, свайго роду, а думкамі яшчэ знаходжуся ў родным месцы. Узгадваюцца чамусьці суседзі Аверкавы. Атрымліваецца: мы з імі самыя што ні ёсць сваякі! Не ведаючы падання пра паходжанне нашай вёскі, у дзяцінстве гэтага сваяцтва не адчувала. Не, у Вуглах людзі заўсёды жылі спагадліва адзін да аднаго, дружна, як кажуць, талакой. Але калі б гісторыя, якую я распавяла, была надрукавана на дошцы перад уездам у вёску! Тады, у наша дзяцінства! Гэта неабходна нам, нашчадкам! Разляцеліся мы зараз па розных куточках вялікага свету. І ці ўсе паспелі распытаць у сваіх бабуль аб скарбе, які нас аб’яднаў назаўсёды?!
Адкрываючы для сябе паданне пра паходжанне назвы і ўзнікненне роднага мястэчка, адчувала радасць далучэння да родных людзей, сваіх каранёў. А яшчэ заўважыла, што гэта вельмі прыемна маім блізкім.
Успомніліся і таленавітыя беларускія дзеячы, аб’яднаныя такой жа творчай задумкай: сабраць скарбы роднай зямлі.
Першы з іх – пісьменнік Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Кожнае лета, кожны свой водпуск спяшаўся ён трапіць у глухі беларускі куточак, каб паспець  запісаць ад старога чалавека дзіўныя казкі, легенды, паданні, якія той у сваю чаргу чуў ад сваіх старэнькіх дарагіх людзей.
Другі – мастак Напалеон Орда. Для беларусаў яго малюнкі – неацэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў. Дзякуючы яго таленту, мы сёння ведаем, як выглядалі многія архітэктурныя помнікі. У любое, нават неспрыяльнае, надвор’е браў мастак фарбы і пэндзаль і ехаў да тых цудаў мастацтва, якім было суджана лёсам знікнуць з зямлі. Неабыякавы да гісторыі, таленавіты чалавек у сваіх работах назаўсёды спыніў час.
І.І.Насовіч, Ян Баршчэўскі, А.Е.Багдановіч, І.Ф.Штэйнер… Вы таксама можаце быць у спісе збіральнікаў беларускай спадчыны! Спяшайцеся, пакуль дарагія вам людзі могуць падзяліцца багаццем сваёй душы.
А неразгаданай для мяне засталася назва невялікай рачулкі Кулінка, што цякла за хатай маёй бабулі. Прыгожая назва! А вось каму прысвечана? Хто адгукнецца?
Спяшайцеся, вугленцы! Усе беларусы, спяшайцеся!
Tags: Беларусь, деревня Углы, мифы и предания
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments