June 30th, 2017

Попытка поисково-литературного творчества.

Оригинал взят у zihuatanexo в Попытка поисково-литературного творчества.
Несколько дней назад я рассказ написал.  Нечто из разряда "поисковой фантастики".Сюжет придумал еще год назад, но все руки не доходили. Но тут повод нашелся, и в несколько вечеров, словом что хотел, то и написал. Посвятил сочиненное нашему командиру. В блог выклыдывать не хотел.Но сегодня она попросила, чтобы я  выложил его в сеть. Писал от сердца. Вот и все.
И да, прошу не всмешивать написанное с темой "попаданцев".. Это другое.




Изображение 152.jpg                Опушка леса. Того самого.


ПОСЛЕДНЯЯЯ НОЧЬ.
(Посвящается Ларисе Казаковой)

-------Шууух----------
-----Дззынь!-------------
----Звяк-------
Я поискал взглядом четвертый колышек от палатки, которая сморщенным пузырем лежала рядом с кривой березкой. Во время Вахты я порой использовал дерево как вешалку. Я решил поначалу собрать разную «скобяную» мелочь, и лишь потом приниматься за свое лежбище. Найдя колышек , бросил его в мешок, и стал разглядывать все то, что лежало еще не собранное у моих ног. В какой-то момент я, подняв голову, оглядел большую поляну, на которой до сегодняшнего утра стояли палатки нашего поискового отряда, а сейчас копошились, готовясь у отъезду мои кллеги. И тут я увидел Константина. Он просто стоял и смотрел. Смотрел на опушку леса, туда где «выбегая» с поля, скрывалась за еловым поворотом , неширока грунтовка. Возможно он почувствовал, что на него смотрят. Костя повернул голову в мою сторону и я увидел, что его всегда светлые и умные глаза наполнены грустью. Наши взгляды пересеклись, и мы оба стали глядеть на опушку. Тут из-за кустарника, за которым стояли палатки парней Володи Голутвина, появился Сергей Мельников. В одной руке кругляш скотча, в другой канцелярский нож.
Увидев нас и верно прочтя наши мысли, а мы молчали и ничего не говорили, он остановился и какое-то время тоже молчал. А потом, верно не выдержал.
----------------Расскажи кому такое. Что м ы видели, не поверят… Эх…------------------
Collapse )

Натхнёны летапісец вёскі Рыскоў

Вандруючы па Рагачоўшчыне, аўтары гэтых радкоў завіталі ў вёскі Рыскоў – у госці да мясцовай краязнаўцы Зоі Аляксандраўны Таболіч. Гаспадыня запрасіла нас на чай. Пад час няспешнай размовы высветлілася, што Зоя Аляксандраўна, працуючы бібліятэкарам Рыскоўскай сельскай бібліятэкі, сабрала багаты матэрыял па гісторыі сваёй вёскі, у тым ліку і пра праваслаўную царкву. За гэта яна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі раённага выканаўчага камітэта, аддзела культуры райвыканкама. На штогадовай раённай цырымоніі «Залаты Рог», на якім адзначаюцца тыя, хто ўнёс прыкметны ўклад у духоўнае адраджэнне малой бацькаўшчыны, атрымала спецыяльны прыз. Таксама перамагала ў раённых конкурсах па краязнаўству сярод бібліятэкараў. У 2007 годзе прымала ўдзел у міжнародным семінары па краязнаўству, які праходзіў у Бранску. У тым жа годзе Рыскоўская сельская бібліятэка была прызнана лепшай на Рагачоўшчыне.
Нарадзілася Зоя Таболіч тут жа – у вёсцы Рыскоў 19 снежня 1956 года. У 1974 годзе скончыла 10 класаў суседняй Курганскай сярэдняй школы. Потым вучылася ў Брэсцкім прафтэхвучылішчы на краўца. Пасля вучобы ў 1977 годзе была накіравана на працу ў Брэсцкую вобласць, дзе праз два гады выйшла замуж і памяняла месца жыхарства на Краснадарскі край. На малую радзіму вярнулася  з сынам у 1981 годзе. З 1989 па 2013 год узначальвала  Рыскоўскую сельскую бібліятэку. Доўгі час Зоя Аляксандраўна вяла клуб “Радзімічы”, пасяджэнні якого часта праводзіліся пад назвай “Аб чым расказваюць старажылы”. Так з гадамі і з’явіўся летапіс роднай вёскі “Зямля майго дзеда і прадзеда – мая зямля”. Дзякуючы гэтым пасяджэнням Зоя Таболіч сабрала матэрыял і па гісторыі мясцовай царквы, якая была асвечана ў гонар свяціцеля Мікалая. Пабудавалі яе яшчэ да рэвалюцыі на сродкі графскай сям’і Чарнышовых-Круглікавых. Аб гэтым гаворыць і “закладная дошка”, што была пакладзена ў падмурак царквы. Калі ў вайну царква згарэла, гэтую дошку забрала і зберагла адна з жыхарак вёскі. У бібліятэку яе перадаў ўнук гэтай жанчыны. На дошцы, зробленай з медзі, можна прачытаць: “В благополучное царствование Всеросийского императора Николая Павловича и супруги её императрицы Александры Фёдоровны благословением преосвященного Гавриила архиепископа Могилёвского и Мстиславского создается храм сей во имя святейшего чудотворца Николая тщанием и усердием графа Ивана Гавриловича и супруги графини Софии Григорьевны Чернышевых-Кругликовых в имении их в селе Рисково. Заложен 1840 года июля 11 дня”.

На здымку: Зоя Таболіч паказвае свае краязнаўчыя матэрыялы і “закладную дошку” былой Мікалаеўскай царквы, якую яна падаравала музею гісторыі Гомельскай епархіі.

Сабраную інфармацыю пра царкву Зоя Таболіч абагуліла ў 1990 годзе, хаця дапаўняла іх і пазней. Успамінаюць: Марфа Макараўна Талкачова – былая жыхарка в. Рыскоў, 1898 г. нар.: “Царква размяшчалася ў цэнтры вёскі… Была вельмі прыгожая, вялікая. Унутры былі зроблены высокія ярусы для пеўчых. Я тады вучылася ў Рыскоўскай царкоўна-прыхадской школе ў 2-ім класе, дык нас вучылі Закону Божаму і на святы вадзілі ў царкву пець у хоры. Гэта былі сапраўдныя святы. Званілі ў званы… Усе адкладвалі свае хатнія справы, прыбіраліся ў самае прыгожае адзенне і ішлі на богаслужэнне. Сам пан Кігн прыязджаў на кожнае свята ў царкву на пары белых коней. (Уладзімір Кігн-Дзедлаў (1856–1908) – рускі пісьменнік і падарожнік, жыццё якого было звязана з Рагачоўшчынай – аўт.). Царква была адзіная на ўсю акругу. Людзей збіралася вельмі многа. Калі ішло служэнне, вёска нібы вымірала, усе былі ў царкве… У 1930-х гадах дзяржава аб’явіла вайну рэлігіі… Так і нашу Мікольскую царкву прыкладна ў 1933-м годзе было вырашана перабудаваць пад клуб. Скінулі з царквы крыж,  а купал разбурылі. Іконы і царкоўныя кнігі выносілі на вуліцу і палілі. Жанчыны плакалі, стараліся ўпотай ухапіць ікону і схаваць, а настаўнікі і вучні старэйшых класаў даганялі і адбіралі. Адной толькі мне ўдалося выхапіць з полымя дзве іконы. На адной адлюстраванне Божай Маці, а на другой Іісус Хрыстос… Вялікія, цяжкія, я нават цяпер і сама не ведаю адкуль толькі і ўзялася сіла. Доўгі час захоўвала іх на гарышчы, каб не адабралі і не спалілі. А ў вайну хавала ад немцаў. І толькі пасля вайны іконы перанесла ў хату. І доўгі час з дапамогай ікон і замоў дапамагала людзям… Адно шкада, што царкву ў вайну спалілі немцы…”
Іван Ільіч Ананнеўжыхар вёскі Рыскоў, 1920 г. нар.: “Я, будучы яшчэ хлапчуком,  з задавальненнем узбіраўся на званарню. …Вышынёй царква была метраў 35, калі лічыць са званарняй, купаламі і крыжам. Царкву ўпрыгожвалі драўляныя калоны, якія размяшчаліся кругом будынка і ўзвышаліся да самага даху. У дыяметры калоны былі прыкладна сантыметраў 80. Крыта царква была нечым падобным на чарапіцу. Як уваходзім у царкву, адразу размяшчалася як бы пярэдняя, тут прадавалі свечы. Затым – доўгая шкляная перагароджа і шкляныя дзверы. Па бакам узвышэнні – “клірусы”, на якіх размяшчаліся таксама вялікія калоны аж да самага верха. Наперадзе размяшчаўся алтар. Уваход на “клірусы” быў праз алтар. Купал быў пафарбаваны блакітнай фарбай, на ім намаляваны зоркі і анёлы. З сярэдзіны купала звісала вялікая прыгожая люстра на дэкаратыўных ланцугах. Асвятленне было праз свечы. Па два бакі на вышыні трох-чатырох метраў размяшчаліся хоры, абнесеныя поручнямі. Там станавіліся пеўчыя…У бацюшкі быў прыгожы дом з вялікім садам. У яго было тры сыны…”
Вулляна Віктараўна Гарбачоважыхарка вёскі Рыскоў: “Апошнім бацюшкам быў Абрамаў Нікіфар. А яго матушку звалі Лёля. Званаром быў Нікіцін Сцяпан.
Аляксандр ПАТАПАЎ (Рагачоў), Мікалай ШУКАНАЎ (Жлобін), сябры Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі.
6.07.2014 г. // 18.06.2017 г.
Опубликовано: Царкоўнае слова №25, 23 чэрвеня 2017 г.
От себя добавлю, для наглядности, только вырезку из схемы автомобильных дорог Рогачевского района с выделением именно деревни Рисков