Бона Сфорца / Гісторыя пад знакам «Пагоні»
Каралева і княгіня Бонна Сфорца славілася сваёй прыгажосцю і незвычайнай энергіяй. Яна мела свой гонар і вялікія амбіцыі ды засталася ў гісторыі як моцная манархіня, якая здолела змяніць жыццё Кароны Польскае і Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая замежная княгіня была адною з самых супярэчлівых уладарыняў у нашай гісторыі.