?

Log in

No account? Create an account

Рогачевская шляхта

История Генеалогия Краеведение

Хорошие слова!
proliv
Данные, приведенные без ссылок на источник есть личные бредни автора.
Источник - Интернет.

З рагачоўскага рога ўсяго многа
proliv

Чароўны рог (той самы, з якога ўсяго многа) настолькі шчодра надзяліў Рагачоўскую зямлю гістарычнай і прыроднай спадчынай, што, здаецца, не хопіць і цэлага жыцця, каб наведаць усе яе адметныя куточкі. Вас цікавяць помнікі архітэктуры — калі ласка, вуліцы Рагачова запрашаюць; вам хочацца падняцца на старажытныя гарадзішчы і адтуль, з высокіх дняпроўскіх берагоў, палюбавацца былымі ўладаннямі радзімічаў і дрыгавічоў — і гэта рэальна. А можа, вы шукаеце “клёвыя” мясціны, дзе жыве сапраўднае рыбацкае шчасце? Тады вам таксама да берагоў Дняпра і Друці, у край, дзе гаспадарыць усё той жа чароўны і загадкавы рог.

Прыемныя сустрэчы

Кожнага рагачоўскага госця, які вырашыць развеяцца з дарогі і прагуляцца па цэнтральнай вуліцы Леніна, чакае некалькі цікавых сустрэч. Першая такая сустрэча з вялікай выявай цёмна-шэрага рога, які паважна разлёгся на жоўта-залацістым гербавым фоне побач з надпісам “Рагачоў 1142”, абудзецца адразу на аўтавакзале, каля месца стаянкі аўтобусаў. Наступная, ужо зусім неспадзяваная сустрэча чакае праз метраў дваццаць, на ганку магазіна “Спатканне”, дзе каля вывескі-назвы таксама красуецца старадаўні герб.Далей — яшчэ цікавей. Аказваецца, у прадуктовым магазіне можна не толькі набыць хлеб і да хлеба, але і паспрабаваць, так бы мовіць, краязнаўчага пажытку: на вітрынах, побач з традыцыйнымі малюнкамі каўбас і батонаў, змешчаны плакаты з інфармацыяй пра біяграфіі знакамітых землякоў.
Яшчэ некалькі краязнаўча-магазінных цікавых рэчаў чакае на рагу вуліц Леніна і Кірава: гэта вывескі “Дняпроўскі”, “Рагачоўскі”, а таксама “Мадэрн” (менавіта так называўся тэатр, пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя на сродкі сям’і мецэнатаў Рагачова Ёлшыных). Але і гэта не ўсё. Насупраць “Мадэрна” — вялікі білборд з надпісам “70-годдзе вызвалення Рагачова ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, каля якога на ўскрайку парку Цымермана размясціўся Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Вызначыць яго будынак вельмі проста: указальнікамі стануць прадметы адкрытай экспазіцыі музея “Лёс салдата”, а менавіта рэшткі самалёта-штурмавіка ІЛ-2, якія ляжаць каля самага ганка.

Сотні лёсаў

Рэшткі кабіны, рухавікоў, шасі нібыта магніт прыцягваюць увагу прахожых, прымушаюць спыніцца, заглянуць у будынак цэнтра і затрымацца там мінімум на гадзіну: менавіта столькі патрэбна для больш-менш дэталёвага знаёмства з багатай экспазіцыяй музея “Лёс салдата” — самага маштабнага з музеяў баявой славы сістэмы адукацыі краіны. Высокі статус пацвярджаюць рэгулярныя прызавыя месцы наабласных і рэспубліканскіх конкурсах музеяў устаноў адукацыі.
— Асновай экспазіцыі, адкрытай у 1994 годзе, сталі гістарычныя крыніцы, знойдзеныя ў архівах Беларусі, Расіі, і паднятыя з зямлі ўзбраенне, вузлы савецкіх самалётаў ЯК-1, ІЛ-2 юнымі разведчыкамі ваеннай славы сённяшняга Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага будаўнічага ліцэя імя П.Я.Галавачова. На працягу 20 гадоў яго навучэнцы пад кіраўніцтвам Марата Рыгоравіча Гаравога вялі раскопкі на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Кіеўскай абласцей на месцах падзення савецкіх самалётаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, устанаўлівалі імёны загінуўшых лётчыкаў і салдат. Месцы пошукаў пазначаны на спецыяльнай карце. Чаму яны зацікавіліся гэтай тэматыкай? Справа ў тым, што да вайны там вучыўся двойчы Герой Савецкага Саюза Павел Якаўлевіч Галавачоў, які ў гады вайны здзейсніў два паветраныя тараны. Менавіта з даследавання подзвігу і біяграфіі знакамітага выпускніка і пачалася работа, — расказвае кіраўнік музея дырэктар Рагачоўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Генадзь Васільевіч Цітовіч.
У выніку актыўных пошукаў юныя разведчыкі ваеннай славы вярнулі з забыцця больш за 100 імёнаў абаронцаў Айчыны. Зацікаўленасць і апантанасць навучэнцаў усяляк падтрымлівалася партыйнымі органамі. У арганізацыі пошукаў на тэрыторыі Рагачоўскага раёна дапамогу аказваў райкам партыі, райвыканкам, аўтапарк № 9 Рагачова. Праводзіў кансультацыі для юных разведчыкаў і першы інструктарлётчыка-касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына, жыхар Гомеля, Герой Савецкага Саюза Рыгор Кірылавіч Дзенісенка. У 1988 годзе за актыўную пошукавую работу гомельскія разведчыкі ваеннай славы атрымалі прэмію імя Ленінскага камсамола (а гэта каля 10 тысяч рублёў) і перадалі яе на патрэбы гомельскага дзіцячага дома.
Сярод экспанатаў музея не толькі асабістыя рэчы лётчыкаў (напрыклад, баявы шлемафон Анатоля Дзмітрыевіча Кузняцова), пехацінцаў, фрагменты самалётаў. Цікавымі з’яўляюцца інструменты, з дапамогай якіх навучэнцы вялі пошукі. Побач з абмундзіраваннем салдат Чырвонай Арміі ў экспазіцыі прадстаўлена спецыяльная форма юных разведчыкаў з шаўронамі, якую яны апраналі на выпадак ганаровага перапахавання салдат. Усяго ў музеі захоўваецца больш за 6 тысяч экспанатаў. Прычым экспазіцыя пастаянна папаўняецца. Частка знойдзеных прадметаў нярэдка перадаецца ў школьныя музеі раёна. Экспазіцыя карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў горада і раёна, але і ў гасцей санаторыя “Прыдняпроўскі”.

Творчы прытулак

Дзякуючы арыгінальнаму афармленню экспазіцыі, можна завочна прайсціся па брукаваных тратуарах былой вуліцы Быхаўскай (сённяшняй Леніна), каля будынка жаночай гімназіі, Земскай управы, дома купца Беленькага, сабора Аляксандра Неўскага, касцёла Святога Антонія, наведаць гандлёвыя рады — выявы ўсіх гэтых помнікаў архітэктуры стварыў на сцяне музейнай залы мастак рагачоўскі краязнаўца Уладзімір Ільіч Паладзенка. На жаль, многія будынкі згінулі ў віхуры часу.
Старыя вуліцы і завулкі Рагачова прыводзяць да самых цікавых і нечаканых мясцін. Калі звярнуць з вуліцы Леніна на вуліцу Чкалава, то нельга не заўважыць адметны аднапавярховы драўляны дом з тыповым для Падняпроўя дахам. Гэты дом яшчэ ў 1914 годзе пабудаваў дзед Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча Васіль Юльянавіч Грынкевіч, і менавіта гэты дом, як сведчыць памятная шыльда, многія гады быў для пісьменніка творчым прытулкам, як для Купалы — Акопы, як для Пушкіна — Болдзіна. Тут ствараліся “Каласы пад сярпом тваім”, аповесць “Ладдзя роспачы”, апавяданне “Паром на бурнай рацэ”. Дарэчы, твор “Паром на бурнай рацэ” для сям’і Караткевіча аўтабіяграфічны. Па словах Генадзя Васільевіча, прадзед пісьменніка афіцэр Фама Міхайлавіч Грыневіч за ўдзел у паўстанні быў прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак, дзякуючы хадайніцтву яго жонкі перад генерал-губернатарам Мураўёвым, вышэйшая мера пакарання была заменена катаргай.
Жанчына, нібыта зязюля, ляцела з каштоўным лістом у Рагачоў, аднак на пераправе праз Дняпро каля Быхава яе затрымала паліцыя. Гэта цяпер мабільнікі, інтэрнэт, а раней адсутнасць гэтых звычайных для нас сродкаў сувязі каштавала Фаме Грыневічу жыцця. Жонка не паспела своечасова прывезці пісьмо ў кавалерыйскі полк, і арыштанты былі расстраляны. Цяпер на тым месцы, якое знаходзіцца каля старых яўрэйскіх могілак, ідзе актыўнае будаўніцтва жылых дамоў. На жаль, завітаць у пакой пісьменніка,пасядзець за яго сталом, паглядзець у тое самае акно, святло якога натхняла Уладзіміра Сямёнавіча, не атрымалася. Сённяшні гаспадар не вельмі рады гасцям. Аднак, дзякуючы Генадзю Васільевічу, усё ж атрымалася некалькі хвілін пастаяць у сенцах, паслухаць цішыню старых маўклівых сцен. Эх, выдатны музей атрымаўся б! Аднак сёння пра гэта пакуль што можна толькі марыць.
Сярод іншых караткевічавых мясцін Рагачова старыя праваслаўныя могілкі. На іх ускрайку, пад высокай сасной, магіла бабулі пісьменніка Людмілы Антонаўны Барысевіч. “Непадалёк ад ледзь жывой капліцы, // Над бабчынай магілаю старой, // Як слёзы залацістыя, жывіца // Цячэ з параненых магутных хвой”. Ледзь жывая капліца, пра якую піша пісьменнік, і цяпер стаіць на могілках. Дакладней тры: адна з іх пабудавана на сродкі Ёлшыных у 1895 годзе.

Паміж Дняпром і Друццю

Адкуль пайшло арыгінальнае і адметнае “Рагачоў”, здагадаецца нават першакласнік. Уся таямніца крыецца ў корані “рог”. Аднак пра які рог думалі першыя рагачоўцы, калі давалі назву свайму паселішчу? Можа, гэта той незвычайны, чароўны рог, які вядомы нам з народнай казкі “З рога ўсяго многа”? А можа, гэта рог дамашняй жывёліны, якую некалі масава разводзілі мясцовыя жыхары? Ці ўсё ж рог, які ўтварае Друць пры ўпадзенні ў Дняпро? Меркаванняў многа, аднак найбольш верагодным, навукова апраўданым з’яўляецца апошняе. Іншая гістарычна апраўданая версія сведчыць пра тое, што назва райцэнтра пайшла ад балцкага слова “рогас”, якое абазначае свяцілішча, святыню. Рэшткі аднаго з такіх свяцілішчаў знаходзяцца непадалёк ад вёскі Ходасавічы, на беразе возера Добрае (былая назва Святое).

Археалагічная праўда

Падчас камандзіровак, сустрэч з педагогамі-музейшчыкамі нярэдка даводзіцца чуць цікавыя і амаль неверагодныя гісторыі. Асабліва распаўсюджаны аповеды пра тое, як прадметы з археалагічных раздзелаў экспазіцыі трапляюць у музей літаральна з паверхні гарадзішчаў. Рэшткі керамікі, прылад працы (ды што там гаварыць, нават жаночыя ўпрыгажэнні!), калі верыць настаўнікам-краязнаўцам, часта ляжаць сярод травы і, нібыта грыбы, чакаюць, калі нехта падыдзе і пакладзе іх у краязнаўчы кошык. Да такіх аповедаў заўсёды ставіўся скептычна, пакуль не наведаў музей Збароўскага ясляў-сада — базавай школы імя К.Н.Осіпава.
— Наш музей быў адкрыты ў 1987 годзе. На той час асноўным кірункам яго дзейнасці быў ваенна-патрыятычны. Экспазіцыя знаёміла наведвальнікаў з успамінамі ветэранаў, баявым шляхам збароўцаў, атаксама байцоў 63-га стралковага корпуса, што ўдзельнічалі ў ліпені 1941 года ў наступальнай аперацыі, у выніку якой ад нямецка-фашысцкіх войск былі вызвалены гарады Рагачоў, Жлобін, а таксама некаторыя сельскія населеныя пункты, — расказвае кіраўнік музея Андрэй Іванавіч Чарняўскі.
Пасля гэтых слоў падумалася, што настаўнік біялогіі і хіміі памыліўся. Сапраўды, можа ўсё ж такі не 1941-ы, а 1944-ы. Аднак Андрэй Іванавіч, напэўна, па вачах убачыў мае сумненні, таму ўдакладніў:
— Так, менавіта ў 1941 годзе. Раней пра гэта амаль не пісалася ў падручніках па гісторыі. Аднак факт застаецца фактам. Калі Чырвоная Армія ў цэлым адступала, асобныя яе часткі пачалі ад нашай вёскі контрнаступленне ў кірунку Рагачова. Такім чынам 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наш раён мог справядліва святкаваць яшчэ тры гады назад. У тым далёкім 1941-м ураджэнец Збарова Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў, імя якога і носіць наша школа, вывеў з акружэння 5 тысяч чалавек, за што атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
З нядаўняга часу экспазіцыя пачала папаўняцца прадметамі этнаграфіі, археалогіі. Пошукі вядуцца даволі актыўна, і цяпер археалагічная музейная калекцыя па колькасці прадметаў роўная, а то і пераўзыходзіць ваенны раздзел, матэрыялы якога збіраюцца амаль 30 гадоў.
— Займацца археалогіяй мы пачалі невыпадкова: у ваколіцах вёскі багата гарадзішчаў. Разам з навучэнцамі мы дапамагаем праводзіць раскопкі супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ігару Мікалаевічу Язэпенку, Мікалаю Мікалаевічу Крывальцэвічу і іншым. Амаль усе археалагічныя прадметы знойдзены на паверхні зямлі. Падчас адной з апошніх экскурсій за тры гадзіны мы знайшлі каля 15 асколкаў ад бранзалетаў, якімі ўпрыгожваліся жанчыны каля 800 гадоў назад. І гэта не гаворачы пра шматлікія рэшткі керамікі і прылад працы. У выніку пошукаў ствараюцца даследчыя работы. Адна з апошніх — “Гісторыя прыдняпроўскай вёскі Збароў. Ад старажытнасці да 1940 года”, — паведаміў Андрэй Іванавіч.
Калі каштоўная археалагічная калекцыя, якая стане ўпрыгажэннем любога школьнага музея, была знойдзена ўсяго за 3 гадзіны, то, напэўна, хвілін дзесяць будзе дастаткова для таго, каб пакласці ў кішэню хаця б 2-3 асколкі старажытнага глінянага збана або кавалачкі вострага апрацаванага крэмнію. З гэтай мэтай і рушыла наша археалагічная кампанія, у якую ўваходзілі Генадзь Васільевіч Цітовіч і вадзіцель аддзела адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага райвыканкама Мікалай Аркадзьевіч Лазарэнка, на высокі бераг Дняпра, да археалагічнага помніка перыяду ранняга Сярэднявечча. Тыя дзесяць хвілін, на працягу якіх мы аглядалі гарадзішча, развеялі мае ранейшыя сумненні. Цяпер дакладна ведаю, што настаўнікі-краязнаўцы — гэта не рыбакі, якія любяць упрыгожваць свае аповеды пра памеры ўлову. Аматары мінулага роднай зямлі — людзі слова. Толькі некалькі хвілін спатрэбілася на тое, каб знайсці ў траве, на ўзбочыне палявой дарогі, якая ўецца каля гарадзішча, няхай і невялікую, але сапраўдную археалагічную калекцыю: некалькі ўзораў керамікі і каменных прылад працы. Кераміку мы вызначылі па частках характэрных узораў, а прылады працы — па апрацаваным камені.
Непадалёк ад помніка археалогіі, таксама на высокім дняпроўскім беразе, знаходзіцца яшчэ адзін помнік рэспубліканскага значэння, праўда, ужо прыроды — геалагічнае агаленне “Збарова”. Калі акуратна, трымаючыся за разгалістае карэнне, спусціцца да вады, то можна здзейсніць своеасаблівае падарожжа ў часе і прасачыць, як фарміравалася на працягу тысячагоддзяў паверхня зямной кары. На гэтае месца любяць прыходзіць не толькі тыя, хто адпачывае ў санаторыі “Прыдняпроўскі”. Высокі бераг Дняпра аблюбавалі і юныя турысты. Менавіта тут праводзяцца раённыя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве, а таксама зборы рагачоўскай каманды напярэдадні абласнога турзлёту.
І гарадзішча ранняга Сярэднявечча, і геалагічнае агаленне “Збарова” — усё гэта пункты турыстычна-краязнаўчага маршруту “Далінаю князёў”, распрацаванага Генадзем Васільевічам Цітовічам. Па гэтым маршруце праводзяцца экскурсіі для турыстычных груп не толькі з устаноў адукацыі раёна, але і вобласці, краіны. Абавязковымі месцамі наведвання з’яўляюцца старажытнае Ходасавіцкае свяцілішча, малюнак рэканструкцыі якога быў змешчаны некалі ў школьных падручніках па гісторыі СССР, а таксама вёска Лучын, якая, згодна з Іпацьеўскім летапісам, старэйшая за Рагачоў на 7 гадоў.

Гарадзішча за гарадзішчам, валун за валуном

Калі пра вандроўку па Гродзеншчыне можна коратка сказаць “узгорак за ўзгоркам”, пра Віцебшчыну — “возера за возерам”, то пра Рагачоўшчыну — “гарадзішча за гарадзішчам”. І гэта нядзіўна, бо па шчыльнасці размяшчэння помнікаў археалогіі Рагачоўскі раён, напэўна, стаіць на першым месцы ў краіне. Што ні край — то звычай, а для Рагачоўшчыны — што ні вёска — то гарадзішча. Асабліва многа помнікаў археалогіі ў ваколіцах вёсак Ходасавічы, Гадзілавічы, Вішанькі. Збароў — гарадзішча ранняга Сярэднявечча, Ходасавічы — паганскае свяцілішча, а вось Лучын — цэлы археалагічны комплекс. Аднак не толькі гэтым комплексам славіцца вёска з мілагучнай назвай. У ваколіцах Лучына шмат валуноў, даследаваннем якіх разам з навучэнцамі займаецца настаўніца гісторыі Святлана Іванаўна Варыкава.
Каменная гісторыя вёскі пачынаецца адразу каля ўвахода ў будынак Лучынскай сярэдняй школы, дзе настаўнікаў і вучняў, нібыта вахцёр, кожны дзень сустракае вялікі камень. “А вы ведаеце, што наша школа была адкрыта яшчэ ў 1875 годзе?” — нібыта пытае ў гасцей пан-валун. “Так-так, менавіта 139 гадоў назад тут пачаліся першыя заняткі”, — працягваецца незвычайная гутарка. Камень унікальны не толькі сваімі памерамі і металічнай шыльдай, на якой пазначана дата заснавання Лучынскай школы. Унізе, на левым баку пана-валуна пад ружовай фарбай — некалькі літар старадаўняга алфавіта. Нерасшыфраваны надпіс сведчыць пра тое, што гэты камень, як і яго знакамітыя барысавы браты, абазначаў межы княства, у дадзеным выпадку — Смаленскага і Турава-Пінскага. Магчыма, што ён паказваў і кірунак воднага шляху “з варагаў у грэкі”, адно з адгалінаванняў якога пралягала праз тэрыторыю сучаснага Рагачоўскага раёна.
— Раней гэты камень ляжаў каля Свята-Міхайлаўскай царквы, закладзенай у ХІІ стагоддзі па загадзе смаленскага князя. Потым ён прапісаўся каля ганка старой школы. Даследавалі мы валуны і на старых могілках, дзе зрабілі шмат цікавых адкрыццяў. Напрыклад, высветлілі, што на камень, пастаўлены на магіле цяжарнай жанчыны, наносілі адзін знак, на магіле заможнага чалавека — іншы і г.д. У выніку даследаванняў была напісана работа “Гісторыя ў камянях вёскі Лучын”, — расказвае настаўніца гісторыі.
Валуны — хоць і асноўны, але не адзіны аб’ект даследавання лучынскіх краязнаўцаў. Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алены Ула-дзіміраўны Малюковай і настаўніцы гісторыі Святланы Іванаўны Варыкавай экспазіцыі этнаграфічнага і гісторыка-краязнаўчага музейных куткоў папаўняюцца прадметамі побыту, народнага строю, старымі фотаздымкамі, рэчамі, якія завіталі ў ХХІ стагоддзе з мінулых эпох.

Сімвал краю

Чароўны рог шчодра надзяліў маляўнічую Рагачоўшчыну помнікамі гісторыі, прыроды, архітэктуры. Зусім нядаўна каля будынка Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната з’явіўся і помнік знакамітаму, любімаму многімі беларусамі (тым больш кожным рагачоўцам) згушчанаму малаку. Думаецца, што чарговым адмысловым архітэктурным рашэннем стане ўсталяванне на цэнтральнай плошчы Рагачова бронзавага сімвала краю — таго самага рога, з якога ўсяго многа.

Ігар ГРЭЧКА.
Фота аўтара

С сайта - http://nastgaz.by/?p=10074


Победители 2015 года
proliv

Районные, городские, многотиражные печатные СМИ

"Лучшие материалы общественно-политической тематики"


  • газета "Гомельские ведомости"

  • газета "Ляхавіцкі веснік"

  • газета "Пухавіцкія навіны"

"Лучшие материалы социально-экономической тематики"


  • газета "Новополоцк сегодня"

  • газеты "Островецкая правда" за проект "Среда размышления"

  • газета "Полесская правда" (г. Пинск)

"Лучшие материалы по тематике спорта и здорового образа жизни"


  • газета "Витьбичи"

  • газета "Навіны Палесся" (г. Столин)

  • газета "Дняпровец" (г. Речица)

"Лучшие материалы культурной и историко-краеведческой тематики"

П.С. Увы, Рогачева нет среди победителей...

Происхождение местной могилевской валюты – бонов
proliv
3-6 января 1918 г. Состоялась чрезвычайная сессия Могилевского губернского земства (2-я со времени от 7 мая) В повестке дня один вопрос:
Изыскание средств для существования земства и большинства содержимых им учреждений. Председателем губернской земельной управы был избран Вазилло из Быхова.
10 января. Исполком Могилевского Совета вынес решение об ограничении выпечки и продажи в городе белого хлеба, баранок и других булочных изделий, доступных по их прежней цене только богатым горожанам.
14-15 января. Ввиду большого количества в городе безработных городской управой и биржей труда были намечены работы по лесозаготовкам, устройству электрического освещения на окраинах города, дорожно-мостовые работы. Намечалось строительство школы на Мышаковке. На все эти работы требовалось один миллион триста тысяч рублей, которых у города не было.
21 января. По сообщению местной газеты на станции Бахмач находится большая партия хлеба, закупленная для Могилевской губернии местными хлеботорговцами. Хлеб не может быть доставлен из-за транспортных затруднений. Его доставка предохранила бы город от надвигающегося голода.
28 января. По сообщению местной газеты, в городе было 600 человек безработных. «Безработица охватила как рабочих так и лиц интеллигентного труда. Она вызвана большим наплывом демобилизованных солдат из армии, а также отсутствием материалов и сырья для таких профессий, как сапожники, кожевники, портные. Прекращение в городе всякого  строительства вызвало безработицу среди строительных профессий и чернорабочих. Для намеченных городской управой работ требуется 450 тысяч рублей, которых не имеется».
3 марта. Последняя группа партийных главарей оставила город, бросив его население без денежных средств к существованию.
 По дополнительному соглашению к условиям Брестского мира между Советской Россией и Германией, территория между Западной Двиной, Днепром и Березиной должна была быть к 13 марта освобождена советскими войсками и занята германскими. В соответствии с этим 14 марта германские войска заняли железнодорожную линию от Жлобина до станции Орша-Товарная, по правобережью Днепра, по которому проходила установленная договором разграничительная линия. В том числе немцами была занята железнодорожная станция Могилев, город же 7 марта 1918 г. был занят польскими частями. Начальник гарнизона Могилева был полковник Коночиевский, его адъютантом – подкапитан Чеховский.
26 марта. Начальник финансов 1-го польского корпуса полковник Дыбовский известил городского голову, что в занятом польским корпусом районе все операции прежнего русского государственного банка прекращаются. Всякого рода денежные выдачи производятся исключительно с его, Дыбовского, разрешения.
Личный состав служащих губернской казенной палаты и казначейства в Могилеве и занятых корпусом уездах остается на местах только в качестве, обеспечивающем нормальную работу этих учреждений, а также обеспечивающих производство финансовых операций польского правительства.
Комендантам городов, занятых полками, предлагается оповестить об этом население.
Город, оставленный большевиками-главарями без платежных средств, вынужден был, наравне с безработицей, бороться с отсутствием денежных знаков мелкого разменного достоинства.
29 марта. Из Бобруйска была получена телеграмма о разрешении отдела финансов польского корпуса выпустить денежные боны на сумму 500 000.
Одновременно возбудить ходатайство перед оккупационными властями о получении разрешения на печатание бон на сумму 5 миллионов рублей.
Для заведывания делом выпуска бон уполномочить товарища городской головы И.З.Каганова, товарища председателя Думы Фуровича и директора по выпуску Ю.Ю.Бехли.
16 апреля.  Могилёвское представительство отдела финансов польского корпуса сообщило Могилевской городской управе, что контроль за выпуском бон поручается заместителю польского представительства в Могилеве Голынскому.
18 апреля. Этот заместитель запросил городскую управу доставить ему по адресу Большая Садовая, 47 всю изготовленную для бон бумагу, с целью проверки ее количества.
26 апреля. Могилевское представительство отдела финансов польского корпуса затребовало от городской управы сообщить время прибытия со Шкловской писчебумажной фабрики служащего, для придания узора бумаге, предназначенной для бон, а также поторопиться прислать обеспечение, о котором городское самоуправление доносило начальнику отдела финансов и снабжения польского корпуса.
2 мая. Могилевское представительство финансового отдела 1-го польского корпуса сообщило городской управе, что отдел финансов дал согласие на выпуск бон под краткосрочное обязательство только на три миллиона рублей.
            Ввиду усиления в оккупированной Германией Польши национально-освободительных настроений и наличие таких же среди легионеров 1-го и 2-го польских корпусов в Белоруссии и на Украине, находящихся в тылу германских войск, германское командование приняло решение о расформировании и разоружении обоих корпусов и репатриации их состава с занятой Германией территории.
22 мая генерал Довбур-Мусницкий отдал приказ о расформировании1-го корпуса. Его расформирование должно было происходить под командованием 10-й германской армии. Территория, занимаемая корпусом, подлежала занятию германскими войсками, которым надлежало передать все оружие и военный инвентарь, а также продовольствие, принадлежавшее ранее корпусу. Корпус обязан был уплатить за все реквизированное продовольствие начиная с 3-го марта. Личный состав подлежал увольнению и отправке по месту жительства. Отказ от исполнения условий расформирования или их несоблюдение влекли за собой принудительное разоружение и взятие в плен.
1 июня. Немецкие оккупанты, сменив польских, заняли город Могилев.
В связи с этим городская управа уполномочила членов дирекции по выпуску разменных бон продолжить свою деятельность.
Хотя с 1 июня город уже был во власти немцев, однако ликвидационная комиссия 1-го польского корпуса находилась в Могилеве до 24 июля.
10 мая. На заседании городской управы, посвященном выпуску бон, был одобрен проект их рисунка. В него были внесены условные секретные знаки, во избежание подделок.
Принято решение о выпуске в первую очередь бон 3-х и одно-рублевого достоинства, хотя камни для печатания бон были изготовлены достоинством в 0,5, 1,3,5,10 и 25 руб.
Печатание бон должно было происходить в типолитографии Подземского в Могилеве.
В связи с вводом в обращение на оккупированной Германией территории оккупационных «ост» рублей дальнейший выпуск бон был прекращен, а камни для их изготовления уничтожены.
Общая сумма успевших выйти в обращение бон оказалась немногим более одного миллиона рублей.
Выпущенные в обращение в Могилеве германскими войсками «ост» рубли по отношению к старому царскому рублю котировались в соотношении 2:1.
31 октября. В 12 часов дня немцы сняли свои караулы моста через Днепр и ушли в направлении Бобруйска.
В город вступили советские войска.
По материалам – И.И.Филлипович Могилев: Хроника событий 1917-1918 (по архивным и печатным материалам). Могилев, 1995 г.
Read more...Collapse )
С фотоснимками могилевских бон можно ознакомиться - http://www.fox-notes.ru/img_rus/k3_11_mogiliv.htm
П.С. В Рогачеве тоже выпускались подобные денежные знаки, они имеются на руках у коллекционеров, вот только на вопрос о их происхождении - вразумительного ответа ни кто дать не может. Есть только версии. А жаль...