March 9th, 2011

“Анатомия ненависти” — новая кніга Анатоля Тараса

“Анатомия ненависти” — новая кніга Анатоля Тараса

Анатоль Тарас адмыслова для сайту “Будзьма разам”:

– Да нядаўняга мінулага пад выглядам гісторыі народаў СССР мы вучылі гісторыю маскоўскай дзяржаўнасьці. Натуральна, вучылі міфалагізаваную гісторыю, бо кожная імпэрыя будуе гісторыю выключна на міфах. Таксама кожная імпэрыя існуе толькі калі стварае зьнешніх ворагаў. Расейская імпэрыя выбрала для сябе сярод вобразаў ворага Польшчу.

У сваёй кнізе я дасьледую не адносіны між народамі, а адносіны між дзяржавамі: між Варшавай і Масквой. І я сьцьвярджаю, што практычна ўвесь час ад сярэдзіны XVII па канец XX стст Польшча была ахвярай імпэрскіх амбіцый Масквы.