Разбор шляхты
комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расійскай Імперыі па верыфікацыі і скарачэньню шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля анэксіі земляў былога ВКЛ улады Рас. Імперыі сутыкнуліся з праблемаю вялікага колькаснага складу прывілеяванага стану на новадалучаных землях. Агульная колькасьць шляхты складала
Паводле найвышэй зацьверджанага даклада ад 13.09.1772 бел. гэнерал-губернатара З.Р.Чарнышова шляхце было ўказана падаць у губернскія гарады сьпісы з доказамі свайго дваранства. У сьпецыяльным ордэру дзеля перапіса насельніцтва Магілёўскаму і Пскоўскаму губернатарам гэнерал-губернатар растлумачыў, што яны павінны загадаць шляхце падаць празь земскія суды ў губернскія канцэлярыі сьпісы асобаў усіх дваранскіх сем’яў, з падрабязным апісаньнем паходжаньня родаў, гэрбаў, з усімі пасьведчаньнямі й дакументамі. Зазначалася, што без царскай волі ніхто надалей ня мае права лічыць сябе шляхцічам і карыстацца шляхецкімі правамі. Паводле ўказа ад 14.06.1773 шляхта вымушана была чыніць вывады свайго шляхецтва ў Верхніх правінцыйных земскіх судах.
У час
Пасля выданьня Даравальнай
Указ ад ?.08.1800 устанавіў тэрмін для доказу паходжаньня ў два гады, за які ўсе шляхцічы мусілі зрабіць вывады свайго шляхецтва ў Дваранскіх дэпутацкіх сходах.
Указ ад 25.09.1800 пацьвердзіў чыншавай шляхце даўнія правы, але шляхтаю ўважаліся толькі асобы запісаныя ў шляхецкіх казках па Рэвізіі 1795. Указамі ад 01.01.1808 і 06.03.1808 было загадана каб чыншавая шляхта прадставіла доказы свайго паходжаньня. Пасля правядзеньня
На Камісію, што праводзіла
Пасьля
У 1832 Гэрольдыі загадана правесьці рэвізію дэкрэтаў вывадаў Дваранскіх дэпутацкіх сходаў. Сенат указам ад 11.11.1832 загадаў падзяліць асобаў, належных «да былой шляхты» на тры разрады: 1. дваранаў, якія маюць або ня маюць вывадаў дваранскіх сходаў, але валодаюць маёнткамі з падданымі ці толькі падданымі; 2. дваранаў, якія ня маюць маёнткаў, але маюць вывады; 3. шляхцічаў, якія ня маюць вывадаў і ня маюць маёнткаў. Адначасова забаронена Дваранскім дэпутацкім сходам выдаваць пасведчаньні пра дваранства, без зацьвярджэньня Гэрольдыяй.
У 1842 была праведзена адмысловая Рэвізія ў Заходніх губерніях, якой падлягалі аднадворцы, грамадзяне і іўдэі.
Паводле ўказа ад 17.03.1847 шляхта, якая не прадставіла ў тэрмін пасямейных сьпісаў, павінна быць запісаная ў стан дзярж. сялянаў, а тыя, хто падалі — у аднадворцы і грамадзяне. Але практычна гэтае зьдзейсьнена не было. Асобы, не зацьверджаныя ў дваранстве, паводле закона ад 23.01.1847 пазбаўляліся права купляць зямлю зь сялянамі.
Указам ад 01.08.1857 шляхцічы, якія да гэтага часу не былі зацьверджаныя ў дваранстве і прапусьцілі тэрмін дзеля запісу ў аклад, былі падзелены паміж наступнымі станамі. Асобы, якія валодалі зямлёю, аднесены да сялянаў-уласнікаў; а тыя, якія валодалі зямлёю ў дзяржаўных вёсках, — да дзярж. сялянаў; асоб, якія жылі на памешчыцкай зямлі, запісвалі вольнымі людзьмі. У Рэвізіі 1858 яны фігуруюць як вольныя хлебапашцы, гэткім чынам яны былі запісаыя ў стан, які юрыдычна ўжо не існаваў (быў ліквідаваны ў 1848). Неаселых шляхцічаў запісвалі на выбар у сяляне альбо да гарадзкіх станаў, акрамя грамадзянаў. Фактычна ўсе былі запісаныя ў стан мяшчанаў. Гэты закон не закранаў шляхту, якая раней была запісана ў якасьці аднадворцаў і грамадзянаў.
Пасля
Указам ад 19.01.1866 усе шляхцічы, якія не даказалі свайго дваранства, уключаныя ў склад сялянаў ці мяшчанаў.
Станы аднадворцаў і грамадзянаў Заходніх губерняў былі скасаваныя паволе закона ад 19.02.1868. Аднадворцы былі прылічаныя да сялянаў, а грамадзянам даваўся год на выбар прыпісацца да сялянаў або мяшчанаў. Гэта быў канчатковы акт юрыдычнай ліквідацыі шляхецкага стану б. ВКЛ.
Хоць юрыдычна адбылася поўная ўніфікацыя станаў у Беларусі з іншай тэр. Рас. Імперыі, але ў многіх установах дзярж. кіраваньня, найперш у Скарбовых палатах, працягваўся статыстычны ўлік і кантроль за «былой польскай шляхтай». Працягвала дзейнічаць забарона на набыцьцё зямлі. Толькі ўказам ад 04.03.1899 дазволена дваранам і мяшчанам католікам, якія асабіста займаліся земляробствам, купляць зямлю, але каб агульная колькасць яе не перавышала