?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Незабытые...

Гамяльчанін знайшоў масавае пахаванне расстраляных палонных і габрэяў

Пахаванне ў Гомелі растраляных
Гамяльчанін знайшоў масавае пахаванне расстраляных палонных і габрэяў Фота: Павел Міцкевіч

Пад Гомелем, каля вёскі Краснае, прадпрымальнік Уладзімір Котаў знайшоў месца масавых расстрэлаў савецкіх ваеннапалонных, габрэяў і іншых мясцовых жыхароў. Пра гэта страшнае месца вяскоўцы распавядалі даўно, але знайсці яго ніяк не ўдавалася і ў спісах памятных месцаў вайны яго да гэтага часу няма. Але там, пад зямлёй, ляжаць сотні, а можа, і тысячы ахвяр.

Салдат, які паміраў прасіў: «Пахавайце нас па-чалавечы»

— У 1941 годзе, калі немцы захапілі Гомель, бацьку было 17 гадоў. Ён распавядаў, як аднойчы залез на слуп, каб абрэзаць тэлефонныя драты, і ўбачыў, як да процітанкавага рова, які капалі перад наступам, пад’ехалі нямецкія машыны. З іх вывелі людзей, а потым ён пачуў аўтаматную чаргу. Бацька спалохаўся і схаваўся, але калі машыны з’ехалі, ён пайшоў да месца расстрэлу. З-пад зямлі вылез паранены чырвонаармеец і, паміраючы, сказаў: «Ты мне, сынок, ужо не дапаможаш, але калі ўсё гэта скончыцца, зрабі так, каб нас пахавалі па-чалавечы», — успамінае Уладзімір.




Крыж на месцы пахаванняў у Гомлі растраляных
У полі ўжо ўсталявалі крыж
Фота: Павел Міцкевіч


Неўзабаве яго бацьку Аляксандра Фёдаравіча, схапілі і забралі ў Германію, ён быў вязнем, а пасля вызвалення пайшоў служыць.

— Вярнуўся на радзіму, звяртаўся да мясцовых уладаў, каб знайсці той роў, сляды якога ўжо зніклі, і пахаваць расстраляных. Але яго ніхто не слухаў. Бацька памёр 9 гадоў таму, а мне гэтая гісторыя ўвесь час не давала спакою, і я таксама пачаў звяртацца ў розныя органы з просьбай правесці раскопкі, — працягвае Уладзімір.

Мінулым летам спецыялізаваная ваенная брыгада ўжо праводзіла пошукі масавага пахавання, якое тут знаходзіцца па шматлікіх сведчаннях мясцовых жыхароў. Відавочцы распавядалі, што тут расстрэльвалі і ваеннапалонных, і грамадзянскіх, у тым ліку габрэйскае насельніцтва, — кажа намеснік старшыні Красненскага сельвыканкама Віктар Аляксандраў. — Але пошукі адбываліся ўсляпую, і пацверджання аповедаў вяскоўцаў не знайшлі. Але цяпер, дзякуючы таму, што грамадзяне самі за свае грошы замовілі нямецкія аэрафотаздымкі, дакладнае месца выявілі. Засталося толькі даказаць, што астанкі знаходзяцца тут, і даведацца лік пахаваных. Потым ужо будуць прымацца іншыя рашэнні: як увекавечыць гэта месца, як атрымаць парэшткі.




Аэрафатаздымка месца, дзе можа быць пахаванне растраляных у Гомлі людзей
На здымку 1941 года добра бачны супрацьтанкавы роў (злева)
Фота: Павел Міцкевіч


Уладзімір змог усталяваць дакладнае месца пахаванняў дзякуючы таму, што за вялікія грошы купіў у ЗША нямецкія аэрафатаздымкі, на якіх супрацьтанкавы роў пад Гомелем добра бачны. Прадпрымальнік ужо склаў інфармацыйны ліст і паказаў месца пахавання, звярнуўся ў ваенкамат, таму чакаецца, што хутка на поле пачнуцца новыя пошукі. Будуць чакаць ваенных, бо праводзіць раскопкі самім па законе забаронена.

— Хацелася б, каб да 9 траўня ўжо афіцыйна пацвердзілі, што тут знаходзяцца парэшткі, каб можна было ўскласці кветкі. 76 гадоў расстраляныя чакаюць там, пакуль святар адпяе ім хаця б адну малітву, а жывыя пакладуць хаця б адну кветку. Як казаў Сувораў: вайна скончыцца тады, калі будзе пахаваны апошні салдат, — кажа прадпрымальнік Уладзімір.

Дарэчы, мясцовыя людзі сцвярджаюць, што месца гэта анамальнае: у гэтым раёне адбываецца вельмі шмат ДТЗ, гінуць людзі. І літаральна на днях ва ўжо зааранае поле паставілі драўляны крыж, каб пазначыць і асвяціць гэта страшнае месца.

— Ёсць яшчэ жывыя сведкі, бабулі, якія бачылі там трупы жанчын і дзяцей, іх дакументы. Можна сюды запрасіць і сучасных жыхароў Германіі, каб яны гэта ўбачылі і, магчыма, захацелі б унесці свой унёсак у стварэнне мемарыяла, — лічыць Уладзімір.

Ён таксама звярнуўся ў Следчы камітэт, каб паскорыць пошукі пахаванняў.

Latest Month

July 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel