?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Книги еще нет. Это проект издания книги. Но как это близко для моей души...
Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць.
Гісторыка-краязнаўчы нарыс. Кніга знаёміць чытача з гісторыяй вёскі Красны Бераг. Аб этапах развіцця мясцовасці, складаным унутраным свеце жыхароў, іх узаемаадносінах, асабістым суб’ектыўным успрыманні іх праблем аўтар распавядае падрабязна і папулярна.
   Адрасуецца старшакласнікам, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца геаграфіяй і гісторыяй свайго роднага краю.
    Дадзены праект – гэта запрашэнне дасканала пазнаёміцца з адным з цікавых месцаў нашай Беларусі – аграгарадком Красны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, які ўваходзіць у галоўны турыстычны маршрут вобласці “Залатое кальцо Гомельшчыны”.
   Тут захаваўся помнік палацава-паркавай архітэктуры II паловы XIX стагоддзя. Палац пабудаваны ў 1890-1893 гадах і злучыў у сабе рысы неаготыкі і французскага неарэнесанса. Побач з палацам на плошчы каля 10 га быў разбіты “англійскі парк” пейзажна-рэгулярнага тыпу і высаджаны сад.
У выніку калектыўнай працы цесця генерал-лейтэнанта Міхаіла Гатоўскага і зяця сапраўднага стацкага саветніка Вікенція Паклеўскага-Козел атрымалася  сядзіба, пра якую нашы суайчыннікі кажуць так:
Зміцер Бартосік:Ну хто ведае нейкага генерал-лейтэнанта ХІХ стагоддзя Міхаіла Гатоўскага? Чым ён быў слаўны для беларускай гісторыі? Але адну вялікую справу ён зрабіў для нашчадкаў. Пабудаваў палац. Палац, на тле якога можна здымаць любое гістарычнае кіно. Ані д’Артаньян, ані Рамэо не будуць выглядаць тут касмічнымі прыхаднямі. Дзіўная сумесь готыкі, рэнэсансу ды віктарыянскай Ангельшчыны ў атачэнні старога парка на беразе ракі, якая ля палаца робіць жывапісны выгін. Цемра толькі дадае краявіду таямнічага шарму. Далібог, у такім месцы трэба не аграрыяў вучыць, а паэтаў...
Таццяна Падплутава: – Палац прывабны сваёй незвычайнай пабудовай. Дах яго гарыць пад прамянямі сонца, усё ззяе. І гэты невялікі куток з замкам і паркам, нагадвае Іспанію, што надае месцу паэтычнасць і пакарае душу, захапляе. Выдатны і ласкавы край прымушае забыць нягоды і абуджае любоў да сваёй радзімы. Усе славалюбівыя намеры сыходзяць, і гэтая прыгажосць прымушае пагрузіцца ў роздум. Мае вочы напаўняюцца цікавасцю, а ўсмешка не сыходзіць з твару. І я згодна на любое чарадзейства. Любуюся і не магу налюбавацца...
   За тры гады акупацыі ў невялікай вёсачцы фашысты стварылі адзін з найбуйнейшых перасыльных пунктаў Гомельскай вобласці, праз які прайшлі больш за 12 тысяч  дзяцей да 15 гадоў.
 28 чэрвеня 2007 года адбылося афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё Мемарыяла  “Дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны”, за які творчаму калектыву ў складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага і Святланы Катковай была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
З любоўю да малой радзімы
Міхась Болсун, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Хто не ведае мінулага, у таго няма будучага. А ці часта мы заглядваем у сівую даўніну, каб паўней асэнсаваць тое, чым жылі і займаліся нашы продкі. У пошуку адказу на гэта пытанне не абавязкова ахопліваць увагай і даследваць вялікія тэрыторыі. Дастаткова ўсябакова дэталёва прааналізоваць “учарашні” дзень у знітаванні падзей і лёсаў людзей адной вёскі, як гэта зрабіў дапытлівы краязнавец Аляксандр Пабалавец, які стварыў своеасаблівую энцыклапедыю вёскі Красны Бераг – сваёй малой радзімы на Жлобіншчыне.    
  Аўтар да дробніц ведае Красны Бераг, усё прапусціў праз сэрца і знайшоў удалую структуру: праз лёс людзей паказваюцца гістарычныя падзеі, якія тут жа каменціруюцца ўдзельнікамі ці сведкамі гэтых падзей. У выніку атрымалася дакладная і пераканаўчая карціна жыцця.
 Каштоўнасць кнігі і ў тым, што пад вокладкай кнігі ўпершыню “сустрэліся” вяскоўцы розных пакаленняў, прыведзена шмат дакументальна падцвержаных фактаў з гісторыіі Краснага Берага і навакольных вёсак, што надае выданню асаблівую значнасць.
Для сяброў, суседзяў, аднавяскоўцаў
Людміла Мінакова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы
ГДУ імя Францыска Скарыны
 Малая радзіма аўтара  кнігі Аляксандра  Мікалаевіча Пабалаўца  “Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць” – вялікі населены пункт Красны  Бераг. Нельга не захапляцца яго прыгажосцю, яго гістарычнай спадчынай,  веліччу і мужнасцю яго жыхароў,  іх штодзённым жыццёвым подзвігам.  
Асаблівая значнасць кнігі А.М.Пабалаўца “Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць” у тым, што ўпершыню ў айчыннай публіцыстыцы скрупулёзна і падрабязна апісваецца гісторыя Краснага Берага і ў пэўнай ступені навакольных вёсак на аснове дакументальна пацверджаных фактаў, біяграфій і аповедаў вяскоўцаў розных пакаленняў. Нізкі паклон аўтару за яго адданасць родным вытокам, за вялікую працу, прысвечаную ўсім краснабярэжцам, сваёй зямлі.    
 Кніга прынясе вялікую карысць краязнаўцам, філолагам, гісторыкам, студэнтам і вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца гістарычным мінулым і сённяшнім днём зямлі беларускай.

Читать полностью

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
zihuatanexo
Feb. 10th, 2017 07:30 pm (UTC)
Очень интересно!
( 1 comment — Leave a comment )

Latest Month

December 2018
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel