?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Леанід Маракоў, архіўнае фота
Зранку 17 сьнежня пайшоў з жыцьця Леанід Маракоў, паведамляе на Facebook актывістка Натальля Саматыя. Маракову было 58 год.
У яго была пухліна галаўнога мозгу. Пра гэта Свабодзе паведамляў сын пісьменьніка Дзьмітры. Па словах Дзьмітрыя Маракова, пухліна была прычынай таго, што на пачатку году Леанід перажыў інсульт. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч 7 лістапада перадала на лячэньне Маракова тысячу даляраў.
Інжынэр-радыёэлектронік Леанід Маракоў у 1990-я гады пачаў вывучаць біяграфію свайго роднага дзядзькі, паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Вынікам працы стала маштабнае дасьледаваньне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі —10-тамовы энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794–1991», дзе сабраныя зьвесткі пра 20 тысяч ахвяраў. Леанід Маракоў таксама напісаў досьлед «Ахвяры і карнікі», асобна выйшла кніга зьвестак пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных сьвятароў. У 2014 годзе выйшла ягоная манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880–1940». Акрамя навуковых дасьледаваньняў, у даробку Маракова і мастацкая проза: раман «Непамяркоўныя. Трэцяя спроба», зборнікі апавяданьняў «Сшытак забітага кантрабандыста», «Яны ня ведалі».

Читать далее

Очень жаль...

Latest Month

July 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel