?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Я и раньше знал, что один из пращуров рода Теренецких-Климовичей основал Скитковский приход, потом на его месте был основан монастырь.
И все же с интересом читаю материалы где есть упоминания о своих пращурах. Вот буквально на днях мне сообщили, что в Гомельской епархии есть задумка построить на месте православного храма в деревне Новые Терешковичи каплицу-часовню. Также мне дали ссылку на вот этот прекрасный материал. Написан он на беларуском языке, но думаю ныне здравствующие представители рода Теренецких-Климовичей поймут о чем речь.

Матэр'ял падрыхтавалі: Андрэй Ананьеў, Аляксей Высоцкі
Пры падрыхтоўцы матэр'яла выкарыстана брашура «Скитковская икона Божией Матери», Вильна, Типография «Русский Почин», верагодна 1907 г. выдання. Верагодны аўтар тэкста брашуры Еўдакім Раманавіч Раманаў.

Заступніца зямлі Гомельскай. Адзіны вядомы спісак Скіткоўскай іконы Божай Маці.
Наша Гомельская святыня, цудатворная Скіткоўская ікона Божай Маці захоўвалася ў Церашкоўскім манастыры Нараджэння Найсвяцейшай Богародзіцы, які быў заснаваны недалёка ад Гомеля, на беразе Сажа, побач з родавай сядзібай шліхцічаў Клімовічаў – Цярэшкавічамі. Заснаваў манастыр інак Варлаам, з роду Клімовічаў. Ён жа прынёс у абіцель з Кіева і старажытны абраз Найсвяцейшай Богародзіцы.
Ікона была напісаная на ліпавай дошцы памерамі 7 вяршкой вышыні і 6 вяршкой шырыні (памеры іконы адпавядаюць 31,15х26,7 см). Па малюнку сваім была вельмі падобная на Пачаеўскую ікону Божай Маці, а па жавапісу нагадвала ікону свяціцеля Мікалая Мокрага (XI ст.), якая да вайны захоўвалася ў Кіеўскім Сафійскім саборы (у нашыя дні знаходзіцца ў ЗША).
Заўсёды Дзева, з сумным тварам, трымае Богадзіця на правай руцэ і злёгку нахіляе да Яго галаву. Дзіця Іісус Хрыстос, нібыта жадаючы суцешыць Сваю Прачыстую Маці, прыхіліўся да Яе тварам. Увесь абраз, за выключэннем лікаў, быў закрыты срэбранай пазалочанай рызай, якая была выраблена ў Пецярбургу ў 1810 г. Больш старадаўняя рыза, якая была на іконе да таго часу, страчаная яшчэ да рэвалюцыі. Над галовамі Божай Маці і Богадзіцяці былі ўмацаваныя зробленыя ўніятамі каралеўскія кароны, замест больш старажытных вянцоў.
Святая ікона яўляла цуды ўжо ў даўнія часы. Пра гэта сведчыць мноства срэбраных падвесак у выглядзе рук, вачэй, сэрдцаў, ног і да т.п., якімі была ўвешана св. ікона ў падзяку за вылячэнне. Захаваліся звесткі, што ў манастыр тады прыходзілі «разныя особы с целой Украины». Хтосьці дзячыў Маці Божую за ацаленне, хтосьці прасіў ў Яе міласці; іншыя здзяйснялі памінанне памерлых, заказвалі соракавусты і да т.п., і па веры сваёй атрымоўвалі прашэнне ад Царыцы Нябеснай, і атрымаўшы асалоду ад манастырскага служення, уязджалі дамоў з улагоджанай душой.
Аднак манастыр нядоўга заставаўся ў праваслаў'і, і ў 1743 годзе быў атабраны на унію. Царква была вернута праваслаўным толькі ў 1795 г., але манастыр адноўлены ўжо ня быў. Падчас вяртання царквы з яе пастараліся забраць усю маёмасць, так што Скіткоўскі прыход ператварыўся ў адзін з самых бедных у Беларускай епархіі. Дужа жадалі ўніяты забраць з сабой і цудатворную ікону Божай Маці. Спачатку яны схавалі яе ў манастырскім гародзе, у каноплях, але Божая Маці цудоўна паказала знаходжанне Сваёй іконы адной богабаязнай жанчыне і святая іконы была зноў пастаўлена ў царкве. Тады ўніяты, перад самым ад'ездам з манастыра, схавалі ікону ў адзін са сваіх шматлікіў куфараў, але гомельскі протаіерэй Іаан Грыгаровіч, які прынімаў царкву, выявіў іх злы намер і ікона зноў была вернутая ў царкву.
З цягам часу жыццё ў Скітке ўвайшло ў звычайную каляіну і богамольцы зноў тысячамі сталі прыходзіць да іконы Божай Маці і прасіць у Яе дапамогі ў сваіх смутках, ацалення ад хваробаў. Многія хворыя, якія не маглі ўзняцца з ложкаў, запрашалі клір са святой іконай да сябе ў дом і там атрымоўвалі ацаленні. Такія падарожжы здзяйсняліся часта і на даволі вялікія для таго часу адлегласці. Асабліва часта цуды ацалення ад святой іконы атрымоўвалі дзеці і маці-радзільніцы.
З шматлікіх цудаў, што адбыліся ў святой іконы, да нас дайшлі звесткі, толькі пра некаторыя, якія мы тут і прыводзім:
1) Брат скіткоўскага святара Бардоўскага, які служыў у Пецярбургу ў адным з міністэрстваў, цяжка захварэў там. Лекары пецярбургскія прызналі хваробу невылечнай і хворы пачаў рыхтавацца да смерці. У гэты час ён пабачыў у сне жанчыну ў сціплым адзенні, якая абвеціла яму, што калі ён апране бедную жанчыну, якая знаходзіцца ў Скітку, то будзе ўратаваны. Прачнуўшыся, хворы адразу ж напісаў скіткоўскаму святару і прасіў яго знайсці бедную жанчыну. Але сярод насельнікаў Скітка не было на той час ніводнай беднай жанчыны. Пасля доўгіх роздумаў яны прыйшлі да высновы, што пад адзеннем для беднай жанчыны трэба разумець рызу да іконы Божай Маці. Хворы адразу замовіў срэбраную рызу і калі ёй упрыгожылі ікону (у 1810 г.), ён, па малітве, выздаравеў.
2) Трохі пазней у сына святара Шымковіча разбалелася рука. Спачатку яе скруціла, а пасля пачалі гніць і адвальвацца суставы на пальцах. Лекары заявілі, што выратаваць жыццё дзіцяці можна толькі праз ампутацыю рукі. Бедная маці не пагадзілася на гэта і звярнулася па дапамогу да Маці Божай перад Яе Скіткоўскай іконай. І па яе стараннай малітве гніенне костак спынілася, язвы закрыліся, рука выпрасталася, толькі кістка рукі засталася сапсаванай ад суставаў, якія выпалі раней.
3) Нарэшце ў селяніна П. з Бабовічаў была дачка, якая хварэла эпілепсіяй. Хвароба гэтая на той час не паддавалася лячэнню, і бацька пасля марных зваротаў да медыкаў страціў надзею на выздараўленне дачкі. Ён звярнуўся з мальбой да Божай Маці перад Скіткоўскай іконай. І па веры яго прыпадкі ў дачкі спыніліся ў той жа дзень, і яна выздаравела.
4) Жонка хутараніна Я. хварэла рэўматызмам. З цягам часу хвароба так узмацнілася, што хворая не магла хадзіць і вымушаная была ляжаць у ложку. Па просьбе яе, Скіткоўская ікона Божай Маці была прывезена да яе ў дом. Над хворай быў прачытаны малебен, пасля якога яна адчула сябе лепш, а пасля і зусім выздаравела.
Шмат і іншых цудаў здзейснілася перад святой Скіткоўскай іконай, па малітвах Заступніцы міра за нас грэшных.

Святая ікона захоўвалася ў Скіткоўскай царкве каля левага кліраса, у высокім ківоце, асененым разьбянымі выявамі Духа Святога у выглядзе голуба і сонма херувімаў і серафімаў. Вакол ківота па краях вяззю напісаны трапар: «Богородице Дево, радуйся…» а знізу іконы знахозіўся наступны надпіс:
“Всем скорбящим радость и обидимым предстательница, алчущим питательница, странным утешение, обуреваемым пристанище, болящим посетительница, озлобленным покров и заступление, и жезл слепым, Мати Бога Вышняга Ты еси Пречистая, моли спастися рабом твоим.”
Храмавае свята ў Скітке адбывалася ў дзень Нараджэння Найсвяцейшай Богародзіцы 21/8 верасня, але шанаванне св. іконы здзяйснялася ў дзесятую пятніцу па Пасхе, калі ў Скіток з'язджаліся тысячы богамольцаў. Шляхцічы Клімовічы, як нашчадкі Церашкоўскага манастыра, з глыбокай пашанай прыносілі св. ікону ў сваю аколіцу Цярэшкавічы, дзе перад ёй на працягу трох дзён здзяйснялі малебствія ў кожным з дамоў аколіцы.
Старажытны манастырскі храм быў драўляны, і праіснаваў амаль 200 гадоў. У 1878 (па іншых звестках у 1876) годзе ён быў заменены новым мураваным, які быў пабудаваны на тым самым старадаўнім гарадзішчы, дзе інакам Варлаамам быў пабудаваны Церашкоўскі манастыр. Але падчас камуністычных ганенняў гэтая царква не ўцалела і была зруйнаваная, хоць ужо і не так даўно – каробка храма, сцены, на якіх нават можна было разгледзець рэшткі фрэсак, былі знесеныя ўжо пасля Вялікай айчынай вайны. Здарылася гэта, па сведчаннях мясцовых жыхароў, ўжо бліжэй да 60-х гг. падчас т.зв. "хрушчоўскіх ганенняў" на Царкву.
Цудатворная Скіткоўская ікона таксама была згублена падчас ганенняў, але, здаецца, яшчэ ў даваенны час - дакладна гэта не вядома. Апошнія знойдзеныя дакладныя звесткі аб ёй датычацца яшчэ дарэвалюцыйнага перыяду. Мы нават з цяжкасцю можам сябе ўявіць як яна выглядала. Фотаздымак, які дайшоў да нас – чорна-белы і кепскай якасці (глядзі наступны фотаздымак).
Але ў самім Скітку, у пасляваенныя часы захоўваўся спісак гэтай іконы. Гэта была ікона-свяча, якая па ўсталяванай у Беларусі традыцыі, штогод пераносілася жыхарамі сяла з дома ў дом. Па ўспамінах старажілаў пасля вайны два скіткоўца, «дзед Пімен і дзед Панас», сабраўшы грошы з усяго сяла, адправіліся ў Кіеў, каб замовіць спісак Скіткоўскай іконы (глядзі гэты, а таксама папярэдні фотаздымкі). З Кіева яны прынеслі тры іконы, для якіх быў зроблены «станок» – пераносны ківот, у якім яны і былі ўсталяваныя. Гэтыя «Свечы» пераносіліся штогод з дома ў дом, але з часам традыцыя пачала перарывацца, і ў выніку ў адной насельніцы Скітка ікона засталася на доўга. Нарэшце жанчына ўжо сталага веку, перадала Скіткоўскую ікону гомельскім манахам, якія аднаўлялі прыход, але ўжо ў Цярэшкавічах. Тут, у пабудаваным храме Нараджэнняя Божай Маці, гэты спісак (глядзі фотаздымак) і знаходзіцца ў нашыя дні.
Нажаль старажытны манастыр у самім Скітке так і не адноўлены, няма і царквы, альбо, прынамсі, каплічкі…
Да старажытнага гарадзішча і месца дзе быў манастыр і прыход падыходзяць дачныя сядзібы. Ужо і сёння царкоўныя пабудовы, агароджа а, нават, па некаторых сведчаннях, і пліты з некаторых пахаванняў, разабраныя на пабудову падмуркаў для дамоў.
Па благаславенню Уладыкі Стэфана, зусім нядаўна напісаная ікона Божай Маці, названая Скіткоўскай-Гомельскай, а таксама прапанавана ўзвядзенне ў Гомелі храма ў чэсць гэтай іконы.

Источник

Latest Month

August 2018
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel