?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Стала ўжо традыцыяй, калі жлобінскія і рагачоўскія даследчыкі мінуўшчыны праводзяць сумесныя выстаўкі сваіх краязнаўчых матэрыялаў і калекцый. Чарговая такая выстаўка прайшла ў выставачнай зале Рагачоўскага музея народнай славы.
Матэрыялы па царкоўнай гісторыі, якія тычацца жлобінска-рагачоўскіх сувязяў, а таксама частку сваёй калекцыі праваслаўных абразоў і царкоўных выданняў ХIХ–ХХ стагоддзяў прадставіў супрацоўнік Жлобінскай райгазеты «Новы дзень», краязнаўца Мікалай Шуканаў. Тут жа можна было азнаёміцца і з дакументамі па гэтай тэме са збораў рагачоўскага краязнаўца Аляксандра Патапава. А мясцовы даследчык перыяду Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Нікалаенка падрыхтаваў справаздачу вандровак памяці, здзейсненых па месцах былых баёў пад час правядзення ў 1944 годзе вайсковай  аперацыі «Баграціён». Гэтыя маршруты пралеглі і праз Жлобіншчыну.
Наведвальнікі выстаўкі змаглі азнаёміцца з карцінамі рагачоўскага самадзейнага мастака Міхаіла Міронава. Ён жа прадставіў і свае паэтычныя зборнікі. Значнае месца ў зале занялі калекцыі: карцін расійскага пісьменніка, вучонага і мецэната, ураджэнца Рагачоўшчыны Міхаіла Расолава (1948–2013), спартыўных значкоў Мікалая Васілёнка, манет Міхаіла Альхі, марак і набора копій нэцке Аляксандра Рыкунова, іншых.
М. ВАРАНОВІЧ.
На здымку злева направа: Мікалай Шуканаў, дырэктар музея народнай славы Міхаіл Ларычкаў, краязнаўца Міхаіл Нікалаенка.
Фота Аляксандра ПАТАПАВА.

Источник - http://www.nd-smi.gomel-region.by/news/zdabytki-krayaznaucau-na-agulny-aglyad

Latest Month

October 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel