?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Верасень 1943-га. Фашысты адступаюць, але яшчэ спадзяюцца, што ім дапамогуць утрымацца збудаванні і ўмацаванні, узведзеныя над кручамі Сожа.
Камандаванне Чырвонай Арміі ставіць перад народнымі мсціўцамі 14-ай Цёмналесенскай Чырвонасцяжнай партызанскай брыгады, якая дзейнічала на Магілёўшчыне, заданне: у раёне вёскі Студзянец фарсіраваць раку Сож і выйсці на злучэнне з наступаючымі часцямі, ударыўшы па ворагу з тылу.
Асноўны ўдар было намечана нанесці з лесу, што ля вёсак Студзянец, Рудня, Ліцвінавічы. У поўнач з 26 на 27 верасня чырвоная ракета падала сігнал аб пачатку аперацыі. У Студзянцы фашысты ад нечаканасці выскоквалі з хат літаральна ў адной бялізне. Апамятаўшыся, пачалі падпальваць пабудовы, каб неяк разабрацца ў начной цемры. Зарава асвяціла і вёску Салабута. Тут група партызан вяла агонь па невялікай фашысцкай групоўцы.
Бой за Студзянец быў больш цяжкім. Каля штаба гітлераўцаў, што размясціўся ў хаце Панаса Арцем’ева, былі сканцэнтраваны агнявыя кропкі ворага. Немцы ўдарылі па наступаючых партызанах. Узвод Дзмітрыя Цюлева першым закідаў гранатамі кулямётнае гняздо, але кулямёт ударыў з другой амбразуры, і Цюлеў быў цяжка паранены. Ён яшчэ знайшоў у сабе сілы падняць узвод у атаку. “За Радзіму, наперад!” – гэта былі апошнія словы партызанскага камандзіра, скошанага фашысцкай куляй. Завязаўся рукапашны бой. Пад націскам партызан гітлераўцы адступілі, пакінуўшы на полі бою 156 трупаў, 2 спаленыя аўтамашыны, дзесяткі ручных і станкавых кулямётаў, сотні аўтаматаў, ружжаў.
Салабуту зноў азарыла вогнішча. За вёскай гарэла гумно. Адтуль чуліся крыкі, і партіызаны кінуліся ратаваць людзей. У полымі аказаліся італьянцы, выступіўшыя супраць вайны і Гітлера. Фашысты вырашылі спаліць іх у гумне. Выратаваць удалося толькі каля сотні чалавек. Большасць былых ваяк загінулі жудаснай смерцю.
Пераправіўшыся цераз Сож у раёне вёскі Прыбар, партызаны адкрылі свабодны праход для часцей Чырвонай Арміі.
Але хутка немцы зноў сканцэнтравалі каля вёсак Студзянец і Салабута свае групоўкі. Цяжка давялося жыхарам, што не асмеліліся пакінуць родныя мясціны. Карнікі хапалі любога. У Студзянцы былі расстраляны дзед Мітрафан Ларчанка, Пётр Ларчанка, Марцін Сінігаеў. Жанчын і дзяцей фашысты загналі ў лагер. Большая частка іх ужо ніколі не вярнуліся дадому. Жыхар вёскі Салабута Цімафей Папкоў з жонкай Дар’яй Пятроўнай толькі праз 23 гады адшукалі свайго сына, якога пяцігадовым хлапчуком схапілі карнікі.
…Вяртанне партызан 14-ай Цёмналесенскай Чырвонасцяжнай брыгады разам з Чырвонай Арміяй на месцы нядаўніх баёў, каб зноў прыняць удзел у фарсіраванні Сожа, адбудзецца пазней, 22 лістапада 1943 года.
М. Кольчаў

Источник

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel