?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Рагачоўшчына – месца працоўнай і ваеннай славы, і адначасова – славуты літаратурны край, які вядомы не толькі як радзіма народнага пісьменніка Андрэя Макаёнка, але і як шчодрая на таленты зямля, якая дала свету многа літаратараў, натхняла іх сваёй прыгажосцю. Якраз у маёнтку Добасня былога Рагачоўскага павета нарадзіўся Ядвігін Ш., заснавальнік беларускай нацыянальнай прозы, які аказаў вялікі ўплыў на сваіх сучаснікаў і паслядоўнікаў. Менавіта пад уплывам інтэлігентнага, з універсітэцкай адукацыяй Антона Іванавіча Лявіцкага (сапраўднае прозвішча пісьменніка) у значнай ступені змяніў свае погляды малады Янка Купала, які адчуў перспектывы будучай творчай дзейнасці. Пра гэта і расказаў паэт і краязнаўца Уладзімір Немізанскі ў сваім вершы “Ядвігін Ш. Сяброўства”.

Янка Купала наведваў наш горад у 1931 годзе, сустракаўся з байцамі і камандзірамі кавалерыйскага палка, чытаў свае вершы, зрабіў экскурсію, захапіўся мясцовым людам і горадам. Удзячныя жыхары Рагачова адну з вуліц назвалі імем народнага песняра.

У нашым горадзе жыла, вучылася і творча працавала вядомая пісьменніца Алена Васілевіч. Пра Рагачоў напісала ў трылогіі “Пачакай, затрымайся” і ў “Аўтабіяграфіі”: “…гэты цудоўны зялёны гарадок па калена ў белым пяску на беразе Дняпра застаўся самым мілым і дарагім сэрцу ўспамінам”…

У Рагачове ў настаўніцкай семінарыі вучыўся будучы драматург Васіль Гарбацэвіч, у прафшколе бондараў – таленавіты празаік Аляксей Кулакоўскі, у педтэхнікуме – паэт-сатырык Міхась Скрыпка і вядомы мовазнаўца, пісьменнік, прафесар Фёдар Янкоўскі. З Рагачоўшчынай звязана станаўленне выдатных паэтаў Аляксея Зарыцкага і Алеся Жаўрука, празаіка, публіцыста крытыка Яфіма Гаварушкі, вядомага яўрэйскага паэта, драматурга і перакладчыка Самуіла Галкіна, празаіка Навума Гублера, празаіка і сцэнарыста Уладзіміра Мехава, крытыка, літаратуразнаўцы Святланы Марчанка, паэта Алега Радзіёнава, пісьменніка і журналіста Валянціна Дончыка, фалькларыста, вучонага-філолага Уладзіміра Сысова, пісьменніка, літаратурнага крытыка, публіцыста, мастацтвазнаўцы, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Уладзіміра Дзедлава (Кігна)…

Яркая старонка літаратурнага жыцця нашага краю – жыццё, вучоба і праца на Рагачоўшчыне народнага пісьменніка Міхася Лынькова, яго брата – паэта Рыгора Суніцы. Старое Сяло, Свержань, іншыя мясціны натхнялі гэтых выдатных літаратараў, сталі вытокамі іх творчасці, тут ствараўся “Міколка-паравоз”.

Вёска Кісцяні дала беларускай літаратуры выдатнага даследчыка, вучонага-філолага Юльяна Пшыркова, вёска Вялікія Стралкі – даследчыка рускай і беларускай літаратур, прафесара Фёдара Куляшова, чалавека, які валодаў энцыклапедычнымі ведамі. У вёсцы Слабада Доўскага сельсавета нарадзіўся выдатны паэт Мікола Сурначоў, у вёсцы Ямнае Дварэцкага сельсавета – паэт і празаік Мікола Купрэеў, у вёсцы Ціхінічы –  празаік Міхаіл Расолаў, у Балатнянскім сельсавеце – празаікі Мікола Гроднеў і Валерый Гапееў,  у вёсцы Борхаў Журавіцкага сельсавета – народны пісьменнік Беларусі, сусветна вядомы драматург Андрэй Макаёнак. Рагачоўцы ганарацца тым, што тут падоўгу жыў і пісаў свае выдатныя творы Уладзімір Караткевіч, які таксама ўвекавечыў наш край у літаратуры.

У Рагачове прайшла большая частка жыцця цудоўнага паэта і празаіка, аўтара шматлікіх кніг для дзяцей і дарослых Міколы Янчанкі, які працаваў ў рэдакцыі раённай газеты “Камунар” (“Свабоднае слова”), клапаціўся аб літаратурнай моладзі, стварыў і кіраваў літаб’яднаннем “Натхненне”. Словы ўдзячнасці трэба сказаць і ў адрас другога нашага паэта і выдатнага педагога Уладзіміра Немізанскага, які і сам пісаў, і іншым дапамагаў, стварыў літаратурны музей.

Слаўныя літаратурныя традыцыі Рагачоўшчыны працягваюць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі (бадай, ні ў адным райцэнтры краіны няма столькі прафесійных пісьменнікаў, як у нас). Самай яркай зоркай з’яўляецца Васіль Ткачоў, які нарадзіўся ў вёсцы Гута Журавіцкага сельсавета, таленавіты аўтар рамана, шматлікіх аповесцей, апавяданняў, эсэ, драматычных і літаратурна-крытычных твораў. Спектаклі па яго п’есах з поспехам ідуць на сцэнах тэатраў у нашай краіне і за мяжой. Плённа працуюць у галіне паэзіі Уладзімір Шпадарук, прозы – Віктар Купрыянчук, гумару і сатыры, а таксама літаратуразнаўства  – Міхась Сліва. Яны ўжо маюць па некалькі ўласных кніг, друкуюцца ў рэспубліканскіх выданнях.

На літаратурнай карце Рагачоўшчыны дзесяткі, сотні імён паэтаў і празаікаў, якія пісалі ў розныя перыяды, многія пішуць і цяпер. Гэта Васіль Клімянкоў і Васіль Дружкоў, Андрэй Кордзікаў і Андрэй Півавараў, Андрэй Зайцаў і Канстанцін Катлінскі, Мікола Старчанка і Уладзімір Бандарэнка, Юлія Брадунова і Віктар Паўлаў, Антаніна Драбышэўская і Вікторыя Сотнікава, Наста Кудасава і Ніна Пінчук, Марына Жукава і Міхаіл Міронаў, Алена Несцерава і Міхась Ларычкаў, Аляксандр Пладуноў і Андрэй Паўлухін, многія іншыя. У адным артыкуле ўсіх назваць проста немагчыма. Яны пакінулі добры след у літаратуры і душах людзей.

Трэба таксама назваць і выказаць вялікую падзяку людзям, якія многае зрабілі і робяць па збору і выданню твораў нашых літаратараў, папулярызацыі іх творчасці і кніг. Гэта былая загадчыца дзіцячай бібліятэкі Нінэль Падгурская, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Клаўдзія Савельева, бібліятэкары горада і раёна. Без іх, а таксама кіраўнікоў мясцовых органаў улады цяжка было б выдаць шматлікія калектыўныя зборнікі і нават асабістыя кнігі асобных літаратараў.

Міхась КАВАЛЁЎ.

16 верасня 1955 года. У гэты дзень у Мінску адбылася нарада маладых літаратараў Беларусі і іх сустрэча з  усенародна любіым песняром Якубам Коласам. Ён пажадаў таленавітай літаратурнай змене творчых поспехаў і любві да роднай зямлі, да людзей, якіх паэты і празаікі будуць апяваць у сваіх творах.

Гэта сустрэча жыве ў памяці нашага рагачоўскага паэта Васіля Клімянкова, якому таксама пашчасціла быць удзельнікам той значнай падзеі. На фотаздымку, які Васіль Максімавіч захоўвае ў ліку самай каштоўнай рэліквіі, мы бачым у першым радзе (справа налева) Пятруся Броўку, Якуба Коласа, сакратара ЦК КПБ Ц.С.Гарбунова; у другім радзе другі злева – Уладзімір Караткевіч; у трэцім радзе другі справа – Васіль Клімянкоў.
С сайта - http://news.21.by/culture/2012/04/19/509491.html


P.S. Действительно, как много имен, и о каждом можно писать...

Latest Month

February 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel